Віктар Шалкевіч даў сольны юбілейны канцэрт у Мінску (+видэа)

Віктар Шалкевіч даў сольны юбілейны канцэрт у Мінску (+видэа)

І яшчэ адна «пяцёрка» датычылася таго, што бард прадставіў слухачам менавiта пяць сваіх новых песень, якіх, па яго словам, да гэтага ніхто не чуў. Песні прыйшліся вельмі па душы слухачам, асабліва залу ўсхвалявалі і ўскалыхнулі «Украінская песня» і «Вясна» з iх такiм пазітыўным "крылатым" настроем. I з задавальненнем музыка паўтарыў новыя творы на біс. Сярод новых песень таксама «Блюз замкнёнага кола», «Блюз з раніцы ў чацьвер» i «Агуркі і памідоры».

Вёў канцэрт Вiктар Шалкевiч у сваей непаўторнай манеры, рассыпаў іскры гумару, жангляваў словамі і інтанацыямі, щодра дарыў слухачам свой вясновы настрой. I у той жа час ў яго выкананні, часам на кантрасце, было столькі кранальнага непадробнага лірызму, i у кожнай песнi аўтар, здавалася, пражываў у новым вобразе цэлае жыццё. Такую ж магчымасць атрымлiвалi i яго слухачы.

Незразумела як, але відавочна, і сведкамі (на канцэрце) пацверджана, што нейкім дзіўным спосабам, неверагодным чынам Вiктару Шалкевiчу ўдаецца простымi, на першы погляд, сродкамi раскрываць таямнiцы вельмi складаных рэчаў, закранаць многія пласты жыцця і культуры. I больш таго - у яго чамусьці лёгка атрымліваецца вяртаць слухачоў да іх глыбіннай сутнасці, да тых сапраўды асабiстых адносiн з малой и вялiкай Радзiмай, яе людзьмi i мовай, з тым жа бедным вясковым Богам ды ўсім сусветам.

Увогуле гэта даволi высокi узровень мастацтва i валодання мовай, у тым ліку і забытай, дыялектнай, але тым больш каларытнай.

I яшчэ, мабыць, сакрэт мастака ў тым, аб чым са сваіх "іншых берагоў" казаў калісьці Набокаў - «аднойчы убачанае не можа быць вернута ў хаос ніколі». Нават калi гэта - толькi пара над "недапiтыми кубками гарбаты" цi пялёсткі квітнеючых вішань. Так вось цудоўна у Вiктара Шалкевiча i атрымлiваецца - бо здольны ён бычыць, напэўна, усё не толькi вачыма, а ўнутраным зрокам, сэрцам i умее гэтым сваiм бачаннем i адчуванем дзялiцца і ўзбагачаць людзей.

Вы можаце паглядзець відэазапіс (2 часткi) канцэрту Віктара Шалкевіча (запісана беларускай службай Радыё "Свабода")

Как найти Вулкан казино официальный сайт? Качественное продвижение в LinkedIn Вкусный и простой ужин дома Как купить биткоин за гривны Обзор Вулкан Миллион на BezdepCasino

Лента новостей