Сёньня дзень народзінаў выдатнага беларускага барда Віктара Шалкевіча - 55 год!
![Сёньня дзень народзінаў выдатнага беларускага барда Віктара Шалкевіча - 55 год! Сёньня дзень народзінаў выдатнага беларускага барда Віктара Шалкевіча - 55 год!](http://newsinmir.com/uploads/posts/2014-02/13919560231w300h210.jpeg)
Квіткі на канцэрт Віктара Шалкевіча можна набыць: пераход Я.Коласа,
каса к/з Мінск, каса ДК МТЗ
Віктар Шалкевіч (нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў Поразаве
Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Вырас
на памежжы беларускай, жыдоўскай і польскай культураў.
Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны
тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у
Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у
Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў
тэатры лялек у Горадні і Купалаўскім тэатры ў Мінску.
«За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб
тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі
якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і
іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі
як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам
рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку
«Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў
Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі.
Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую,
украінскую і чэскую мовы.
Рекомендовано к прочтению